Белорусские сочинения
-
Цётка (Элаіза Пашкевіч)
-
Міхаська (па апавяданню Цёткі "Міхаська")

У апавяданні Цёткі «Міхаська» расказваецца пра хлопчыка-сірату. На першы погляд можа падацца, што Міхаська — непрыгожы знешне хлопчык, таксама непрыгожы, злосны па натуры, крыўдзіць і людзей, і жывёлу. На самой жа справе ў Міхаські тонкая, чулая душа. А яго паводзіны напачатку твора — пратэст супраць прыроды, якая з ім так абыйшлася, супраць людзей, якія яго крыўдзілі.
Нарадзіўся Міхаська страшэнна непрыгожым: «насок з добрую бульбачку, барада брылём закручана, праз усенек левы тварычак чырвоная пляма радзімая. Адно вочка глядзіць у правы бок, другое — у левы». Маці яго памерла як толькі ён нарадзіўся, хлопчык рос сіратою. Ён спачатку не адчуваў крыўды і жорсткасці людзей, радаваўся жыццю, як і ўсе малыя: «Міхась пачаў лавіць сонейка за косы, а тое з прыпечка — гоц, ды за дзверы. Міхалюк у адной сарочцы ўдагонку на падворак: пазаплоткамі ляціць, цешыцца, смяецца. Ажио скуль не вырвецца воспа; ідзе, брыдзе, пад нос бармоча, спаткаўшы Міхася, аж заіржала з радасці паганка...»
З першых дзён давялося яму цярпець крыўду, здзекі і абыякавасць мачахі, нялёгкую працу пастушка. Здароўе ў хлопчыка было дрэннае, увесь час чапляліся хваробы. Хлопчык нікому не верыў, «чураўся ўсіх, хадзіў насупіўшыся...» Усё гэта зрабіла Міхаську злым і помслівым. Ён ненавідзеў усіх, нават даставалася і жывёле.
I вось Міхаська сустракаецца са скалечанай птушкай. У жораве Міхаська ўбачыў роднасную душу і таму заступіўся за яго. Жораў стаў адзінай па-сапраўднаму блізкай Міхасю жывой істотай: «Міхаська, здаецца, сваю сарочку ўзлажыў бы на жорава, каб гэта выпала». Толькі пасля здарэння з жоравам людзі ўпершыню ўбачылі ў Міхаську чалавека. Але нядоўга давялося Міхаську пажыць шчасліва, ён захварэў і памёр.
Я думаю, што больш за ўсіх гэту страту адчуў жораў, бо ён толькі і быў хлопчыку сапраўдным сябрам.