Не толькі рэвалюцыянерка (Вуснае выказванне пра Алаізу Пашкевіч)
Цётка (Алаіза Пашкевіч) — без ніякага сумнення прысвяціла сваё жыццё служэнню працоўнаму люду, змагалася за яго свабоду. Яе вершы «Мора» і «Хрэст на свабоду» друкаваліся і распаўсюджваліся як лістоўкі-заклікі да барацьбы з царызмам, прасякнутыя рэвалюцыйнай сімволікай. Не выпадкова першы з іх мае падзагаловак «Рэвалюцыя народная». Сіла і воля народа прадстаўлена ў ім у вобразе мора, якое «скалы пазрывала» і «хоча горы змыць». Мора імкнецца. парушыць нябесны слакой, дзе знаходзіцца трон зямнога бога - цара, распачаць бой, які «вякамі жджэцца» і як «гігантаў дасць». У вершы «Вера беларуса» паэтка стварае вобраз народа-пратэстанта, змагара за свабоду, які цвёрды, як граніт, у якога душа, нібы з дынаміту, цвёдая рука, акаваныя грудзі, які можа парваць любыя ланцугі і путы:
Цяпер, братцы, мы з граніту,
Душа наша з дынаміту,
Рука цвёрда, грудзь акута,
Парваць, братцы, пара путы!
Рэвалюцыйны настрой дыктуе паэтцы адпаведны паскораны — рытм. Павышаны эмацыянальны настрой ствараецца шматлікі паўторамі, гукавымі эфектамі — алітарацыямі і асанансамі.
Але ці толькі такой была Цётка? Не! Яна былаі мяккай, пяшчотнай, меладычнай у пейзажных вершах ранняга перыяду творчасці, такія як «Лета», «Восень». Прырода паўстае ў іх як бы намаляваная разнаколернымі фарбамі мастаком, ажывае («сноп ісці скакаць гатоў», «беразняк кусты смяшыць»), ачалавечаная (зіма, напрыклад ператвараецца ў старанную гаспадыню, якая рупіцца пра тое, каб быў ва ўсім парадак).
Паэтка магла быць і сумнай, элегічнай, а не толькі настроенай, на хвалю грамадзянскасці і душэўнай узрушанасці, як у вершы «3 чужыны», дзе смуткуе па рэчцы Віліі, падобнай да «белай пацеркі», па ходжаных «дарожках», па матульцы — «рабенькай зязюльцы».
А яшчэ мы ведаем, што Цётка пісала цікавыя апавяданні. Не толькі грамадзянска-страсныя, рэвалюцыйна-заклікавыя, як «Прысяга над крывавымі разорамі», але і пра жыццё старых, нямоглых людзей, што падводзяць вынікі пражытых гадоў («Асеннія лісты»), пра лёс| хлопчыка-сіроткі Міхаські, які выратаваў параненага жорава і той, пасля яго смерці, ішоў за сваім абаронцам наперадзе пахавальнай працэсіі («Міхаська»).
Такім чынам, Цётка — не толькі пяснярка рэвалюцыі, але і тонкій лірык, пейзажыст, псіхолаг.